Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 18 Лістапад 2021 09:56

У «Вялікім камені» плануецца пабудаваць завод па выпуску рухавікоў класа Еўра-6 для легкавушак

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца пабудаваць завод па выпуску рухавікоў класа Еўра-6. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, в.а. генеральнага дырэктара "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стратэгічным напрамкам лакалізацыі вытворчасці аўтамабіляў Генадзь Свідзерскі назваў будаўніцтва ў парку "Вялікі камень" завода, на якім па поўным тэхналагічным цыкле будуць вырабляцца рухавікі стандарта Еўра-6. Іх, паводле слоў першага намесніка міністра, плануецца пастаўляць і на завод "БЕЛДЖЫ", і на еўрапейскі рынак.

"Цяпер ідуць перагаворы, распрацоўваецца бізнес-план. Ужо былі заяўлены намеры кампаніямі "Джылі", "Сінамач" і адным з удзельнікаў індустрыяльнага парка", - праінфармаваў Генадзь Свідзерскі. Паводле яго слоў, дадатковыя перагаворы будуць праводзіцца ў лістападзе.

Урачыстае адкрыццё завода "БЕЛДЖЫ" адбылося 17 лістапада 2017 года. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

БелТА

Чытаць 169 разоў