Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 08 Лістапад 2021 09:18

Валейбол, баскетбол, стрытбол і хакей – мнагафункцыянальны аб’ект атрымалі ў падарунак валожынцы

У Валожыне з’явілася ўніверсальная спартыўная пляцоўка каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Аб’ект абсталяваны такім чынам, што аматары здаровага ладу жыцця могуць пазаймацца тут валейболам, баскетболам, стрытболам, хакеем, а таксама пакатацца на каньках.

Новы спартыўны аб’ект адкрыўся па ініцыятыве райвыканкама і дзякуючы фінансавай падтрымцы Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама.

Ганаровае права перарэзаць сімвалічную стужку атрымалі кіраўнік раёна Яўгеній Круковіч і яго намеснік Ігар Шакун, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.

Лагічным завяршэннем значнага для валожынцаў мерапрыемства стаў турнір па стрытболе, удзел у якім прынялі выхаванцы аддзялення баскетбола спартыўнай школы.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Чытаць 196 разоў