Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 17 Верасень 2021 09:15

У беларускім «Зубраняці» прынялi на адпачынак і аздараўленне групу дзяцей з Данецкай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім група дзяцей з Данецкай вобласці будзе адпачываць і аздараўлівацца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" з 15 верасня па 5 кастрычніка 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Просьба прыняць на аздараўленне ў Беларусі дзяцей з Данецкай вобласці паступіла на імя кіраўніка дзяржавы па лініі дабрачынных арганізацый. Аляксандр Лукашэнка гэту ініцыятыву падтрымаў.

Акрамя адпачынку і аздараўлення для дзяцей з Данецкай вобласці арганізаваны вучэбны працэс і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы па знакавых мясцінах нашай краіны.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы падкрэслівае паслядоўны курс Беларусі, накіраваны на правядзенне міралюбівай знешняй палітыкі, прыхільнасць да ідэй гуманізму і міласэрнасці ў адносінах да дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

БелТА

Чытаць 232 разоў