Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 10 Чэрвень 2021 11:26

Юбілейны фестываль «Маладзечна-2021» прысвечаны Году народнага адзінства

XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021" пройдзе з 11 па 13 чэрвеня. Юбілейнае музычнае свята прысвечана Году народнага адзінства і збярэ таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў, кампазітараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю традыцыйна стане нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

"Маладзечна-2021" - гэта адзін з лепшых беларускіх фестываляў. Штогод ён адкрывае новыя імёны. Упэўнены, што гэты год не стане выключэннем", - сказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, традыцыйна фестываль збірае ў Маладзечне тысячы сваіх паклоннікаў. "І можна без перабольшання сказаць, што многія беларусы чакаюць яго адкрыцця", - дадаў маэстра.

БелТА

Чытаць 285 разоў