Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 26 Люты 2021 08:54

Шматфункцыянальны спартыўны комплекс пабудуюць у Слуцку

Шматфункцыянальны спартыўны комплекс плануюць пабудаваць у Слуцку ў 2021 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў інжынер па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам УКБ Слуцкага раёна Дзмітрый Самусевіч.

"Мяркуецца, што ў двухпавярховым будынку размесціцца адміністрацыйна-бытавы корпус, гандбольная зала, якую таксама можна будзе выкарыстоўваць для іншых камандных гульняў, трэнажорнае, акрабатычнае і фітнес-памяшканне, масажны кабінет. Прадугледжана спартыўная зала з трыбунамі для гледачоў, дзе можна будзе размясціць 300-400 чалавек", - сказаў Дзмітрый Самусевіч.

Зараз праз адкрытыя таргі ўпраўленне выбірае генеральную арганізацыю на правядзенне праектна-пошукавых работ, праектаванне і выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі. "Да сярэдзіны сакавіка вызначымся з праекціроўшчыкам. На рэалізацыю праектных рашэнняў і праходжанне дзяржаўнай будаўнічай экспертызы выдзелілі тры месяцы. Калі ўсё пойдзе па планах, летам пачнём будаўніцтва аб'екта. Спадзяемся завяршыць да канца года", - адзначыў Дзмітрый Самусевіч.

Спартыўны комплекс размесціцца на месцы старога стадыёна. Аб'ект ўзвядуць за сродкі абласнога бюджэту.

БелТА

Чытаць 266 разоў