За права прыняць чэмпіянат свету 2025 года спартыўны комплекс у Мінскім раёне будзе спрачацца са швейцарскім Ленцэрхайдэ, дзе пастаянна праводзяцца этапы Кубка свету па гарналыжным спорце.
На чэмпіянат свету 2024 года прэтэндэнт толькі адзін - Нове Места (Чэхія). У сезоне 2025/2026 планетарны форум праходзіць не будзе з-за Алімпіяды.
У "Раўбічах" чэмпіянаты свету праходзілі ў 1974-м, 1982-м і 1990 гадах. У лютым 2022-га ў комплексе пад Мінскам павінен адбыцца этап Кубка свету.