Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 04 Верасень 2020 08:53

Больш за 1100 медработнікаў папоўнілі калектывы ўстаноў аховы здароўя Мінскай вобласці

Як распавялі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Мінаблвыканкама, на першае месца працы ў бальніцы і паліклінікі цэнтральнага рэгіёна ўжо прыбылі 328 маладых лекараў і 549 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных медыцынскіх навучальных устаноў.

Да праходжання інтэрнатуры прыступілі 278 урачоў-інтэрнаў, якія ўжо ў жніўні наступнага года, атрымаўшы неабходны вопыт у прафесіі, сыдуць у свабоднае плаванне ў якасці ўрачоў-спецыялістаў.

Трэба адзначыць, што маладыя спецыялісты накіраваны ў кожны раён Міншчыны. Больш за ўсё - 65 чалавек - працаўладкаваны ва ўстановы аховы здароўя Барысаўскага раёна. Яшчэ 43 медыцынскіх работніка пачалі свой працоўны шлях у Мінскім, 41 у Салігорскім раёнах.

Чытаць 233 разоў