Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 21 Жнівень 2020 08:58

Да сяўбы азімых збожжавых культур на Міншчыне прыступяць 1 верасня

Сёння аграрыі цэнтральнага рэгіёна вызначылі будучыя пасевы збожжавых і крыжакветных культур.

У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама прайшла абарона пасяўных плошчаў з улікам урадлівасці зямлі, забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі, падрыхтоўкі пасяўных матэрыялаў.

Спецыялісты агучылі планы і заданні: увосень больш за 350 тысяч га плошчаў павінны быць засеяны азімымі збожжавымі культурамі, яшчэ каля 100 тысяч га адведзена пад азімы рапс. Сяўбу крыжакветнай культуры пачалі яшчэ 10 жніўня. На 18 жніўня засеяна 27 тысяч гектар. Дарэчы, фосфарнае і калійнае ўгнаенне пад рапс ужо назапасілі. Цяпер вядзецца планамернае назапашванне ўгнаенняў і пад збожжавыя.

Чытаць 247 разоў