Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 12 Чэрвень 2020 09:10

У Мінскай вобласці працягваецца маштабная рэканструкцыя трасы М3

На трасе М3, якая злучае Мінск і Віцебск, працягваецца маштабная рэканструкцыя, паведамляе МЛЫН.ВY.

Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення тэхнагляду Аляксей Худы РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", аўтатраса М3 мае накіраванне з поўдня на паўночны ўсход і злучае буйныя абласныя цэнтры. Пачынаецца ад перасячэння Лагойскага тракта з Мінскай кальцавой аўтадарогай М9 і заканчваецца ў Віцебску на вул.Зеленагурскай. Агульная працягласць - амаль 260 км. Яна з'яўляецца транспартнай артэрыяй як для нашых аўтамабілістаў, так і для велікагрузаў, якія ідуць у Піцер і Літву.

Таксама Аляксей Худы адзначыў, рэканструкцыя 4-й чаргі трасы М3, якая ўключае абыход г.п. Плешчаніцы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта ад 12 ліпеня 2017 года. Размешчан участак у Лагойскім раёне, яго працягласць - 8 км.

Рэканструкцыя аўтамагістралі пачалася ў 2019 годзе. Работы выконвае генпадрадчык - "Будаўніча-мантажны трэст № 8". Паводле праекту, дарога стане чатырохпалоснай. Патокі руху аўтамабіляў будуць раздзелены. Участак на ўездзе ў Плешчаніцы ліквідуюць, а ўезд у гарадскі пасёлак перанясуць. Акрамя гэтага, побач з трасай створаць легальны гандлёвы рад. Пабудуюць і два новыя масты праз р. Дзвіноса і р. Дзеражня, з мэтай пропуску водапатоку і буйных жывёл.

Што тычыцца матэрыялаў, то для стварэння дарожнага палатна новага ўчастка таўшчынёй 24 см. выкарыстоўваецца цяжкі бетон, а для падрыхтоўкі сумесі ў непасрэднай блізкасці ад месца правядзення работ усталяваны растворабетонны вузел.

Увод гэтага аб'екта ў эксплуатацыю запланаваны на снежань бягучага года. Фінансуецца са сродкаў пазыкі Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Чытаць 323 разоў