Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 12 Чэрвень 2020 09:09

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-красавіку павялічыўся на 5,6 працэнта

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені - красавіку павялічыўся на 5,6 працэнта. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым за чатыры месяцы бягучага года экспарт беларускіх прадуктаў харчавання вырас на 5,6 працэнта, пастаўлена тавараў на суму большую за $1,8 млрд. Прырост выручкі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў $96,1 млн. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 2,1 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - у 2,3 раза, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 40,9 працэнта, ЕС - на 48,3 працэнта. Кітайскі напрамак паказаў рост у 2,7 раза. у цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічыліся на 44,2 працэнта.

Беларускія прадукты харчавання ў студзені - красавіку пастаўляліся ў 92 краіны свету (за чатыры месяцы 2019 года было 83 краіны). Экспарт мясапрадуктаў вырас на 13,9 працэнта і склаў $320,1 млн, малака і малакапрадуктаў - на 8,4 працэнта ($777,9 млн), бульбы - на 3,6 працэнта ($19,6 млн).

Чытаць 1180 разоў