Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 28 Май 2020 09:30

У Старадарожскім раёне будуюць памяшканне для 300 галоў БРЖ

У гаспадарцы "Шапчыцы-агра" Старадарожскага раёна будуюць новы хлеў на 300 галоў, піша газета «Навіны Старадарожчыны».

Варта адзначыць, у гэтым сельгаспрадпрыемстве стаўку робяць больш на малако і мяса, чым на збожжа. Зараз агульнае пагалоўе налічвае 2577 галоў. З іх 772 - дойныя каровы, 515 - быкі і 1068 - цёлкі. Па ўдоях гаспадарка займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне: кожная карова ў дзень дае 22 кг. малака, за суткі - каля 17 тыс.кг., 94,5% здаецца дзяржаве.

Жывёлы ўтрымліваюцца ў шасці сучасных цёплых хлявах. Малочна-таварная ферма і таварная ферма №1 знаходзяцца ў Шапчыцах, таварная №2 - у Аляксандраўцы.

У цяперашні час на цэнтральнай ферме ўзводзіцца новы хлеў для размяшчэння сухастойных кароў на 300 галоў, што дазволіць планава павялічваць пагалоўе. Менавіта гэта і з'яўляецца адной з асноўных задач. Будуецца хлеў па сучасных тэхналогіях, аснашчэнне адпаведным абсталяваннем дазволіць мінімізаваць ручную працу і колькасць персаналу.

Як распавёў намеснік дырэктара "Шапчыц-агра" Мікалай Жалдак, узводзіць хлеў пачалі ў кастрычніку мінулага года. З абласнога і раённага бюджэтаў на гэтыя мэты было выдзелена 120 тыс.рублёў. Усе работы праводзяцца ўласнымі сіламі. Плануецца, што ў першым паўгоддзі аб'ект здадуць у эксплуатацыю. Сам будынак ужо гатовы. Таксама зараз робяць выгульны дворык, галерэю, мантуюць сістэму навозавыдалення, затым зоймуцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Чытаць 317 разоў