Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 02 Сакавік 2020 10:28

Ва ўстановах адукацыі Міншчыны працуюць 9 STEM-цэнтраў

У сталічным рэгіёне на бліжэйшы час запланавана адкрыццё яшчэ двух STEM-цэнтраў.

28 лютага павінны адкрыць такі цэнтр у СШ №3 Вілейкі, у сакавіку - на базе Свіслацкай СШ ім. А. Чарвякова Пухавіцкага раёна.

Дарэчы, у лютым падобны цэнтр адкрылі ў гімназіі №10 Маладзечна. А летась яны з'явіліся ў Рассветаўскай СШ Клецкага раёна, гімназіі Дзяржынска, Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, СШ №5 Салігорска ім. Героя Савецкага Саюза В. Казлова.

Усяго ва ўстановах адукацыі вобласці працуюць 9 STEM-цэнтраў, якія прадастаўляюць магчымасць школьнікам пад кіраўніцтвам спецыяльна падрыхтаваных педагогаў займацца натуральнымі навукамі, праграмаваннем, дызайнам, інжынірынгам і многім іншым.

Таксама арганізаваны праект "Мабільны STEM-клас", мэта якога - папулярызаваць STEM-адукацыю. У 2019-2020 навучальным годзе адбыліся выезды ва ўстановы адукацыі Пухавіцкага, Чэрвеньскага і Любанскага раёнаў.

Чытаць 1415 разоў