Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 28 Люты 2020 16:35

Колькасць аграсядзіб у Беларусі за 2019 год вырасла на 11,6 працэнта

Колькасць аграсядзіб у Беларусі за 2019 год вырасла на 11,6 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццё аграэкатурызму характарызуецца дадатнай дынамікай. Мы бачым несумненны рост колькасці аграсядзіб. Па стане на 1 студзеня 2020 года іх колькасць вырасла на 11,6 працэнта і склала амаль 2,8 тыс.", - сказаў Віталь Грыцэвіч.

Беларускія аграсядзібы ў мінулым годзе наведалі больш за 514 тыс. чалавек (на 22 працэнты больш, чым у 2018 годзе), вырасла колькасць замежных турыстаў. "Амаль 60 тыс. чалавек з 78 краін пабывалі ў сядзібах і ацанілі наш адпачынак. Большасць з іх грамадзяне Расіі, аднак іх колькасць зніжаецца і павялічваецца доля турыстаў з іншых дзяржаў", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Прадстаўнік Мінспорту лічыць, што агратурызм становіцца адметнасцю беларускай турыстычнай галіны. "І мы актыўна рэкламуем гэта на міжнародных рынках. Арганізуем нацыянальныя стэнды Беларусі на турыстычных выстаўках і запрашаем для ўдзелу аграсядзібы, каб яны маглі рэкламаваць свой прадукт. Такія выстаўкі былі праведзены ў Расіі, Польшчы, краінах Балтыі і нават у Кітаі", - растлумачыў Віталь Грыцэвіч.

Чытаць 451 разоў