Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 22 Студзень 2020 16:02

Рабяты з Мінскага раёна распрацуюць праекты супраць гвалту над дзецьмі ў школьным асяроддзі

З 21 па 23 студзеня на базе комплексу "Форум" у в.Крыжоўка школьнікі з навучальных устаноў Мінскага раёна змогуць распрацаваць праекты, якія накіраваны на прадухіленне гвалту ў дачыненні да дзяцей у школьным асяроддзі.

У гэтыя дні падлеткі пройдуць трэнінг па сацыяльным праектаванні і прэзентуюць свае ідэі журы, а адна з каманд атрымае фінансаванне на рэалізацыю сваёй ідэі. 

Адзначым, з рабятамі будуць працаваць трэнеры па метадалогіі сацыяльнага праектавання. Яны дапамогуць ім распрацаваць праекты для вырашэння актуальных праблем, якія звязаны з прафілактыкай гвалту ў дачыненні да дзяцей у школьным асяроддзі. 

Прэзентацыя распрацаваных праектаў адбудзецца 23 студзеня. Пры гэтым найбольш цікавыя прапановы будуць абраны журы і падтрыманы Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (UNICEF).

Чытаць 1439 разоў