У гэтыя дні падлеткі пройдуць трэнінг па сацыяльным праектаванні і прэзентуюць свае ідэі журы, а адна з каманд атрымае фінансаванне на рэалізацыю сваёй ідэі.
Адзначым, з рабятамі будуць працаваць трэнеры па метадалогіі сацыяльнага праектавання. Яны дапамогуць ім распрацаваць праекты для вырашэння актуальных праблем, якія звязаны з прафілактыкай гвалту ў дачыненні да дзяцей у школьным асяроддзі.
Прэзентацыя распрацаваных праектаў адбудзецца 23 студзеня. Пры гэтым найбольш цікавыя прапановы будуць абраны журы і падтрыманы Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (UNICEF).