Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 31 Снежань 2019 10:34

У Нацыянальным аэрапорце Мінск плануюць пабудаваць другі і трэці тэрмінал

Насённяшні дзень у Нацыянальным аэрапорце Мінск, які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, вывучаецца магчымасць будаўніцтва яшчэ аднаго тэрмінала, які хочуць злучыць з існуючым. Тэрміны будаўніцтва - пачатак 2020-х. У наступным, пры росце пасажырапатоку, магчыма будаўніцтва і трэцяга.

А цяпер ідзе мадэрнізацыя існуючага тэрмінала. І завершыцца яна толькі ў пачатку 2020 года. Адзначым, мадэрнізацыя прадугледжвае рэканструкцыю сектара, куды прылятаюць рэйсы з Расіі, у тым ліку вырашэнне пытанняў з ацяпленнем, шкленнем, кандыцыянаваннем, наладку або замену эскалатараў, ліфтаў. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.

Акрамя іншага, ужо пабудавана другая ўзлётна-пасадачная паласа. Далей прыступяць да рамонту першай узлётна-пасадачнай паласы.

Даведка

Нацыянальны аэрапорт Мінск - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, які сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты выконваюцца больш чым па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Чытаць 498 разоў