Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 24 Снежань 2019 12:40

Беларусь і Расія маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Беларусь і Расія маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Далейшыя планы абмяркоўваліся ў час сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды Беларусі.

Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў галіне геалогіі і нетракарыстання, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы аховы нетраў, работы па геалагічным карціраванні сумежных тэрыторых дзвюх краін. На парадку дня было і супрацоўніцтва ў сферы гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, абыходжання з адходамі, рацыянальнага выкарыстання і аховы трансгранічных водных аб'ектаў.

Як падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык, узаемадзеянне з Расіяй у прыродаахоўнай сферы мае глыбокія карані і развіваецца даволі дынамічна дзякуючы сумесна распрацаванай прававой і інстытуцыянальнай аснове. Ведамствы праводзяць планамерную работу на шматбаковым узроўні ў міжнародных арганізацыях.

Беларусь і Расія супрацоўнічаюць у рамках каардынацыйнай групы развіцця ўсходняга напрамку Канвенцыі ЕЭК ААН аб трансгранічным забруджванні паветра на вялікія адлегласці. Краіны з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных рабочых груп па маніторынгу і ацэнцы стану навакольнага асяроддзя.

Чытаць 1549 разоў