Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 12 Снежань 2019 15:28

У Барысаўскім раёне плануюць выпускаць авечы сыр

На сённяшні дзень пагалоўе Мінскай вобласці налічвае каля 18,5 тысяч асобін. Авечак утрымліваюць на 14 сельгаспрадпрыемствах.

У асноўным, жывёл разводзяць для вытворчасці воўны і мяса, але на авечкагадоўчым прадпрыемстве ў Барысаўскім раёне зрабілі ўпор менавіта на малако.

Тут утрымліваюць жывёл пароды французскай селекцыі. Іх малако выкарыстоўваюць спецыяльна для вытворчасці якасных сыроў, напрыклад, ракфор. Плануецца выпускаць мяккія і цвёрдыя сыры, а таксама ёгурты і авечае малако.

На дадзены момант на прадпрыемстве павялічваюць пагалоўе. Акрамя таго, сумесна з Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці праводзяцца даследаванні, распрацоўваюцца ДАСТы, ТУ, робяцца сыры, ёгурты.

Дарэчы, авечае малако адрозніваецца ад каровінага наборам амінакіслот. У ім змяшчаецца больш сухіх рэчываў - на 15%. І яно з'яўляецца гіпааллергенным. Прыкладна 7,5% тлустасць, 5,5% бялок.

Чытаць 1564 разоў