Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 10 Снежань 2019 14:40

Амаль 51% працуючых жыхароў Мінскай вобласці прышчапілі ад грыпу

У Мінскай вобласці падчас вакцынацыі ад грыпу прышчапілі амаль 51% працуючых жыхароў.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у тым ліку вакцынаваны 75% асоб з хранічнымі захворваннямі, якія старэй за 65 гадоў, з імунасупрэсіяй, дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, медработнікі. Прышчэпкамі забяспечаны больш за 40% людзей з групы высокай рызыкі заражэння грыпам: работнікі сферы бытавога абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання, устаноў адукацыі, навучэнцы ўстаноў адукацыі.

Усяго прышчэплены больш за 40% мясцовага насельніцтва. Са сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў вакцынавана амаль 14% і 19% насельніцтва адпаведна, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, асабістых сродкаў грамадзян - каля 8% насельніцтва.

Кампанію па вакцынацыі ўжо завяршылі арганізацыі аховы здароўя Салігорскага, Старадарожскага, Чэрвеньскага, Нясвіжскага і Мінскага раёнаў.

Дарэчы, у арганізацыях аховы здароўя выкарыстоўвалі ўвесь спектр зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі грыпозных вакцын.

Нагадаем, вакцынацыя праводзіцца штогод у перадэпідэмічны сезон да снежня.

Чытаць 1588 разоў