Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 09 Снежань 2019 14:10

Пелетны завод у Барысаўскім раёне плануюць увесці ў 2020 годзе

Міністэрства лясной гаспадаркі ў першай палове 2020 года плануе ўвесці ў рэгіёнах 6 заводаў па вытворчасці пелет.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка ўпраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Уладзіміра Шута, па даручэнні Прэзідэнта для павышэння эфектыўнасці выкарыстання лесасыравінных рэсурсаў Міністэрства лясной гаспадаркі вядзе будаўніцтва 6 заводаў па выпуску драўнянага паліва. Гэтыя вытворчасці запрацуюць у першай палове наступнага года на тэрыторыі Барысаўскага вопытнага, Мазырскага вопытнага, Пружанскага, Клічаўскага, Навагрудскага і Жыткавіцкага лясгасаў. Агульная гадавая магутнасць заводаў пры гэтым павінна скласці каля 156 тыс.т. пелет у год.

Дарэчы, у будаўніцтва такіх прадпрыемстваў інвестуюць каля 75 млн.рублёў. Гэта як уласныя сродкі лясгасаў, так і крэдытныя рэсурсы. Будзе створана каля 80 працоўных месцаў. Плануецца перапрацоўка да 350 тыс. м3 нізкаякаснай драўніны і 120-130 тыс. т. пілавіння і адходаў лесапілавання.

Акрамя таго, 99% выпускаемай на гэтых пелетных заводах прадукцыі будзе адпраўляцца на экспарт. Лесагаспадарчыя ўстановы атрымаюць да $ 17-18 млн штогод. Прадукцыя запатрабавана ў Літве, Латвіі, ёсць прапановы з боку шведскіх кампаній, прапрацоўваюцца пытанні паставак у Германію, Аўстрыю, Італію.

Чытаць 1555 разоў