Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 20 Лістапад 2019 10:15

Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя

Вынікі беларуска-расійскай інтэграцыі відавочныя і бясспрэчныя. Аб гэтым 19 лістапада заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках больш як сямігадзінных перагавораў у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці пацвярджэння сваіх слоў Сяргей Румас назваў роўныя правы грамадзян Беларусі і Расіі, адзіную міграцыйную прастору, адсутнасць пагранічнага кантролю. Паводле яго слоў, дагаворная база беларуска-расійскага супрацоўніцтва складае больш як 300 міждзяржаўных дагавораў і пагадненняў, якія ахопліваюць практычна ўсе сферы. Разам з тым ён падкрэсліў, што бакам трэба будзе прыняць важныя рашэнні па развіцці інтэграцыі ў паліўна-энергетычным комплексе, фінансава-крэдытнай сферы, транспартнай сістэме. "Менавіта трэку саюзнай інтэграцыі на доўгатэрміновую перспектыву мы ўдзялілі сёння асноўную ўвагу", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

"Мы сапраўды рушылі наперад на гэтым шляху і па нявырашаных пытаннях далі дадатковыя даручэнні органам кіравання", - паведаміў ён.

Сяргей Румас выказаў упэўненасць, што на маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе дадзены старт новаму этапу будаўніцтва СД

Чытаць 1654 разоў