Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 19 Верасень 2019 16:33

21 верасня ў Стаўбцоўскім раёне пачнецца серыя міжкультурных міні-фэстаў

Парк-музей интэрактыўнай гісторыі "Сула" збірае гасцей на свята! Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа - “Беларуска-польскі фэст у Суле”, які пачнецца 21 верасня ў 13:00!

Фэст адкрые чараду сустрэч на Суле, прысвечаных культурнай спадчыне народаў, якія традыцыйна насяляюць нашу зямлю поруч з беларусамі. Невялікае музычна -танцавальнае свята будзе прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях.

У праграме Вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў. У Калегіуме Вас чакае выступленне хора польскай песні , у выкананні якога прагучыць духоўная музыка , а таксама мініканцэрт на фісгармоніі 19 стагоддзя ад пана Тадэвуша.

У праграме дня - выступы калектываў «CantusCordis», «Маёвы Квят», «Карагод» ды шматлікіх іншых.

Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамогуць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі ды тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці змогуць не проста ўбачыць строі ды зброю мінулых эпох, але ж і дакрануцца да жывой гісторыі, стаўшы ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй ды гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.

Чытаць 1821 разоў