Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 05 Верасень 2019 16:15

Ігар Карпенка: Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю

Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, каменціруючы ўвядзенне ў Беларусі ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Гэта норма змешчана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атрымаўшы базавую адукацыю, абавязковую для ўсіх, падлетак сёння не можа выйсці ў самастойнае жыццё. Яшчэ ўзрост не дазваляе. З-за ўзроставых абмежаванняў ён не можа атрымаць паўнацэнную работу або пайсці працаваць, таму мы ў новым Кодэксе аб адукацыі заклалі пераход на абавязковую агульную сярэднюю адукацыю. Для гэтага нам практычна ніякіх намаганняў прыкладаць не трэба. Гэта ўжо фактычна пачало рэалізоўвацца, інакш кажучы, мы дэ-юрэ зацвердзім тое, што дэ-факта існуе", - сказаў Ігар Карпенка.

Разам з тым міністр удакладніў, што ўсе жадаючыя могуць пасля 9 класа пайсці ў сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную ўстанову адукацыі і паралельна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю. "Частка можа пайсці ў базавы клас у агульную сярэднюю школу і атрымаць там прафесійную падрыхтоўку з выдачай дакумента аб прысваенні кваліфікацыі па той ці іншай прафесіі. Гэта значыць з гэтым ён можа выйсці на рынак працы, а калі ён захоча прадоўжыць навучанне, то мы гэтыя гадзіны дазалічым, яму не трэба будзе паўтараць гэта ў сістэме прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сістэма выбудавана", - дадаў ён.
Крынiца: https://blr.belta.by/opinions/view/belarus-de-fakta-prymjanjae-uzho-useagulnuju-sjarednjuju-adukatsyju-2950/

Чытаць 1848 разоў