Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 26 Жнівень 2019 10:52

Работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі плануюць завяршыць у IV квартале

Работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануюць завяршыць у чацвёртым квартале бягучага года, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой 25 жніўня ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння сапраўды мы працуем над абнаўленнем гэтай дарожнай карты. Чакаем, што гэта чацвёрты квартал бягучага года", - сказаў Дзмітрый Крутой, адказваючы на пытанне аб тэрмінах яе падрыхтоўкі.

У ліпені на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын паведаміў, што па дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Урад Беларусі прапанаваў Сусветнаму банку завяршыць яе ўзгадненне ў верасні 2019 года. А далейшая падрыхтоўка да падпісання, як паведамлялася, будзе ісці да канца года.

Працаваць над дарожнай картай рэформ урад і Сусветны банк пачалі ў студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер растлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўным напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.

Чытаць 688 разоў