Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 24 Ліпень 2019 09:08

Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні Крымінальнага кодэкса

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах удасканалення крымінальнага заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення, забеспячэння строгай адпаведнасці ступені цяжару асобных дзеянняў і прымяняемых за іх мер адказнасці законам прадугледжваецца скарачэнне ніжняй мяжы пакарання за незаконны абарот наркотыкаў (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса). Пры гэтым тэрмін пазбаўлення волі па ч. 2 гэтага артыкула ўстанаўліваецца ад 3 да 8 гадоў, а па ч. 3 - ад 6 да 15 гадоў (да прыняцця закона - адпаведна ад 5 да 8 і ад 8 да 15 гадоў).

Карэкціроўка Крымінальнага кодэкса дасць магчымасць судам у кожным канкрэтным выпадку больш выбарачна падыходзіць да назначэння пакаранняў за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў, з улікам усіх абставін іх учынення.

Таксама законам у рамках процідзеяння асобным відам пагроз грамадскай бяспецы, актуальным на сучасным этапе, прадугледжана ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму нараўне з распальваннем расавай або іншай сацыяльнай варожасці.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за схіленне спартсмена да выкарыстання допінгу, а таксама за выкарыстанне ў адносінах да спартсмена без яго ведама забароненых рэчываў або метадаў.

Чытаць 1952 разоў