Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 28 Чэрвень 2019 11:54

Падняць гандаль і выйсці на новыя рынкі - Лукашэнка і Рахмон праводзяць перагаворы ў Палацы Незалежнасці

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па пратаколе перагаворам кіраўнікоў дзяржаў папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы. Аляксандр Лукашэнка вітаў таджыкскага калегу ва ўнутраным двары Палаца Незалежнасці, пасля выканання гімнаў і фатаграфавання прэзідэнты накіраваліся на перагаворы ў вузкім фармаце. Затым кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў пашыраным фармаце з удзелам членаў дэлегацый, таксама прадугледжана падпісанне двухбаковых пагадненняў.

У пачатку чэрвеня на сустрэчы з паслом Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча абмеркаваць з Эмамалі Рахмонам ход выканання апошніх дамоўленасцей. "У нас ёсць дарожная карта, яе трэба строга рэалізоўваць - гэта выгадна і нам, і вам", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на развіццё прамысловай кааперацыі, закрануўшы і перспектывы выхаду на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй.

Разам з пазітыўнымі прыкладамі ў двухбаковых адносінах кіраўнік дзяржавы выказаў насцярожанасць падзеннем тавараабароту з Таджыкістанам. "Над гэтым трэба МЗС і ўрадам папрацаваць, каб выраўнаваць тавараабарот паміж дзвюма краінамі. І актыўней трэба выходзіць на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Тавараабарот Беларусі і Таджыкістана ў 2018 годзе склаў $37,4 млн, скараціўшыся амаль на 13 працэнтаў. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $33,4 млн, імпарт - $4 млн. З пачатку гэтага года ўзаемны гандаль паміж краінамі таксама паказвае не лепшыя паказчыкі. У студзені-сакавіку тавараабарот знізіўся да $8,1 млн, склаўшы 70,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Аснову беларускага экспарту сфарміравалі пастаўкі трактароў, аўтамабіляў, цукру, драўняна-стружкавых пліт, дываноў і падлогавых пакрыццяў, халадзільнікаў, шын. З Таджыкістана імпартаваліся фрукты, сушаныя плады, арэхі, бавоўнавае валакно, баваўняная пража, тэкстыльнае адзенне.

У Таджыкістане дзейнічаюць прадстаўніцтвы больш як паўтара дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку БелАЗа, МАЗа, МТЗ, "Амкадора", "Гомсельмаша", "Бабруйскаграмаша". У Гісары працуе зборачная вытворчасць трактароў "Беларус", у Душанбэ ствараецца сумеснае прадпрыемства па выпуску малочнай прадукцыі.

Чытаць 2063 разоў