Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 07 Сакавік 2025 11:27

Турчын на ўручэнні ордэна Маці: выхаваць пяць і больш дзяцей - цяжкая праца, але ўдзячная

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхаваць пяць і больш дзяцей - цяжкая, але ўдзячная праца. Гэта адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўручэння ордэна Маці прадстаўніцам Мінскай вобласці старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы жанчын з надыходзячым вясеннім святам і такой важнай у іх жыцці падзеяй, як уручэнне дзяржаўнай узнагароды, Аляксандр Турчын адзначыў, у Мінскай вобласці стала добрай традыцыяй ушаноўванне шматдзетных маці.

"Хочацца перш за ўсё падзякаваць вам за вашу нялёгкую працу. Вы - прадстаўніцы розных прафесій, але аб'ядноўвае вас ваша галоўная місія - быць маці. А выхаваць пяць і больш дзяцей - гэта цяжкая праца, але праца ўдзячная. Любоў, павага вашых дзяцей пераважваюць усе цяжкасці", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ён таксама падкрэсліў, што без жанчын было б цяжка і прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва, а матывуе мужчын менавіта любоў яго сям'і. "Мы, вядома ж, будзем прадаўжаць рабіць усё магчымае, каб вам было лягчэй гадаваць дзяцей і камфортней жыць - будаваць дзіцячыя сады, бальніцы, школы і фізкультурна-аздараўленчыя комплексы. Мяне радуе, што ў нас з кожным годам павялічваецца колькасць шматдзетных сем'яў", - адзначыў кіраўнік вобласці, адрасаваўшы мамам самыя цёплыя пажаданні.


Атрымаць галоўную жаночую ўзнагароду краіны, якой адзначаны праца, штодзённыя клопаты, бяссонныя ночы і трывогі за сваіх дзяцей, для кожнай з жанчын, вядома, хвалююча. Але, як адзначыла Юлія Кузьміцкая, жыхарка Мінскага раёна, ажыццявіць мацярынскі подзвіг было б яшчэ складаней без моцнага пляча дзяржавы.

"Нашы дзеці - гэта працяг нас. І мы вельмі пастараемся, каб яны выраслі добрымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Асаблівую ўдзячнасць хацелася б выказаць за падтрымку шматдзетных сем'яў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку. Бясплатнае харчаванне ў школах, сямейны капітал, дапамога ў будаўніцтве жылля, матэрыяльная падтрымка - гэта вялікі рэсур, які мы атрымліваем для выхавання нашых дзяцей", - сказала шматдзетная мама.

Кветкі для маці-гераінь, канцэртныя нумары ад самых маленькіх артыстаў і самыя цёплыя словы віншаванняў - кожная з жанчын атрымала ў гэты дзень шмат станоўчых, незабыўных эмоцый.


"Выхоўваем чатырох сыноў і малышку-дачку. Па прафесіі я сацыяльны педагог. Аднак цяпер усе свае сілы і энергію аддаю сям'і, увесь свой час прысвячаю дзецям. Гэта мой выбар. Тым больш што самыя шчаслівыя моманты майго жыцця звязаны менавіта са з'яўленнем на свет маіх дзяцей", - расказала Настасся Сянькевіч.

Сям'я Настассі Георгіеўны два гады таму пераехала са сталіцы ў Лагойск, дзе набыла прасторны дом. Паводле слоў мамы, горад ім вельмі падабаецца спакоем і ўтульнасцю. "Жывём у драўляным доме побач з бярозавым гаем. Радуемся таму, што так склалася", - адзначыла яна.

Кацярына Барадаўка пражывае ў Маладзечанскім раёне, выхоўвае траіх сыноў і дзвюх дачок. "Для нас шматдзетнасць - гэта традыцыя. Я і муж выраслі ў вялікіх сем'ях, таму нам не зразумець, як можа быць у сям'і адно дзіця. Працавала медсястрой агульнай практыкі ў сельскай амбулаторыі, цяпер знаходжуся ў водпуску па доглядзе малодшага сына Мішы. У нас свой дом, вялікая гаспадарка, у арэндзе два гектары зямлі. Работы і клопатаў хапае, калі калі ўсе прывучаны да працы, складанасцей з гэтым не ўзнікае", - расказала Кацярына Раманаўна.

Яна таксама адзначыла, што быць шматдзетнай маці для яе вялікая радасць і няма лепшых для яе за тыя моманты, калі ўсе родныя дома.-0-
Чытаць 22 разоў