Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Субота, 11 Студзень 2025 11:10

У Мінскай вобласці пабудуюць не менш як 20 новых малочнатаварных комплексаў

Поспехі ў раслінаводстве паўплывалі на тэмп вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэтаму садзейнічае будаўніцтва новых малочнатаварных комплексаў. У 2025 годзе на Міншчыне плануюць узвесці не менш як 20 сучасных аб'ектаў, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

У 2024 годзе надой на адну карову ў вобласці перавысіў 7 тысяч кілаграмаў малака. Гэты паказчык дасягнуты ў тым ліку дзякуючы стварэнню трывалай кармавой базы і спрыяльных умоў. Задача — поўнасцю адысці ад старых ферм з прывязным утрыманнем жывёл

Адным з яркіх прыкладаў сучаснага падыходу ў малочнай вытворчасці з'яўляецца новы малочнатаварны комплекс у філіяле «Астрашыцкі Гарадок» агракамбіната «Дзяржынскі». У гэтым комплексе ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма даення тыпу "карусель", і на сённяшні дзень аб'ект запоўнены на 70 працэнтаў. Сярэдні надой на адну карову тут складае 30 літраў малака.

Дырэктар філіяла «Астрашыцкі Гарадок» Аляксандр Юргевіч адзначыў, што па выніках 2024 года сярэдні надой на карову склаў 8556 літраў, і гэта не мяжа:

«Імкнемся паднімаць. Сярэднясутачныя прыбаўленні на дарошчванні цялушак складаюць больш за 800 грам. Праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў. Ад даення кароў, кармлення, паення, здачы малака. Усе людзі на працы - гэта штодзённая карпатлівая праца».

Акрамя таго, на тэрыторыі новага малочнатаварнага комплексу пабудаваны сучасны прафілакторый для маладняку, дзе створаны аптымальныя ўмовы для росту і развіцця цялят.

Чытаць 18 разоў