Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Нягледзячы на меры па папярэджанні і спыненні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, узровень ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў застаецца высокім. З пачатку бягучага года на аўтадарогах Мінскай вобласці па названай прычыне адбылося 4 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 3 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.
У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі, моташлемаў і дзіцячых утрымліваючых прылад, 25 сакавіка 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Прышпіліце сябе і сваіх пасажыраў!».