Так, напрыклад, 15 сакавіка каля 13.30 гадзін на 46-м км аўтадарогі М-3 «Мінск-Віцебск» 35-гадовы жыхар Лагойскага раёна, кіруючы аўтамабілем «Шкода Форман», рухаючыся з боку г.Лагойска ў напрамку г.п.Плешчаніцы, на закругленні дарогі, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і здзейсніў наезд на дрэва. У выніку аўтааварыі пацярпеў 41-гадовы пасажыр, які з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны. Сам гора-кіроўца не пацярпеў. Устаноўлена, што вадзіцель кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (2, 88 праміле). Раней ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне ў нецвярозым стане. Кіроўца і пасажыр рамянём бяспекі не былі прышпілены.
У мэтах папярэджання і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі, з 25 па 27 сакавіка 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца». Патруляванне нарадаў міліцыі набліжана да аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў, АЗС і інш., асабліва працуючым у кругласутачным рэжыме. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці, у рамках якіх будзе ажыццяўляцца кантроль за фізічным станам вадзіцеляў транспартных сродкаў.
Падчас нагляду за дарожным рухам вартавымі дарог ужо затрыманы 642 вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае! Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, меры адміністрацыйнага ўздзеяння за нецвярозае кіраванне ад 0,3 да 0,8 праміле ўключна накладаецца штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю на 3 гады, больш за 0,8 праміле - 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем правы займацца пэўнай дзейнасцю на 5 гадоў.
Ужыванне кіроўцам алкаголю пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю на 5 гадоў.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі і безуважнымі. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, паведамляйце ў дзяжурную частку Мінскай вобласці па тэлефоне 229-04-44, альбо на тэлефонную лінію 102. Нецвярозаму не месца за рулём!
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама