Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Адным з асноўных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі з'яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры.
Праверкі па фактах ДТЗ паказалі, што адным з асноўных фактараў, аказваючых уплыў на цяжар наступстваў, з'яўляецца адсутнасць правоў кіроўцы ў матацыклістаў, ліхацтва і перавышэнне хуткасці, кіраванне ТС у стане ап'янення, а таксама невыкананне патрабаванняў аб выкарыстанні моташлемаў.
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам мотатранспарту і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 25 сакавіка па 3 красавіка г.г. праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту. У ходзе прафілактычных рэйдаў вартавымі дарог ажыццяўляецца кантроль за дарожным рухам шляхам галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю. Пры спрыяльных умовах надвор'я дадаткова будзе арганізавана нясенне службы нарадамі ДПС ДАІ ў складзе мотапатрулёў. У полi зроку праваахоўнікаў - матацыклісты, якія кіруюць у стане ап'янення, якія не маюць права кіравання гэтым відам транспарту, якія парушаюць хуткасны рэжым, правілы абгону і манеўравання, а таксама вадзіцелі двухколавага транспарту, сабранага саматужным спосабам або з канструктыўнымі зменамі.