31 сакавіка 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя В.М.Марцінкевіча, г.Крупкі» прайшло паседжанне педагагічнага савета «Сістэма працы ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні».
Перад калектывам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Чарняўская Вольга Юр'еўна. Яна асвятліла пытанне «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне як аснова фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў». Вольга Юр'еўна раскрыла паняцці «грамадзянскасць і патрыятызм», прадэманстравала прэзентацыю аб сістэме работы школы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, інфармацыйнымі сайтамі, якія можна выкарыстоўваць пры арганізацыі як навучальнай, так і выхаваўчай работы ў гэтым напрамку.
Сваім досведам працы падзяліліся класны кіраўнік VII класа Дзянісава Алена Галакціёнаўна і класны кіраўнік IX класа Галадок Алена Уладзіміраўна. Яны расказалі пра выкарыстанне метадаў візуалізацыі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі і прадэманстравалі дадзеныя метады на практыцы.
Таксама педагогі прынялі актыўны ўдзел у працы тэматычных пляцовак «Выкарыстанне інтэрактыўных гульняў у працэсе грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў», якія праводзілі педагог-арганізатар Закірава Людміла Анатольеўна і настаўнік пачатковых класаў Вараб'ёва Наталля Віктараўна.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Хадатовіч Жанна Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб завяршэнні 2021/2022 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі».