Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

У эканоміцы Беларусі ў лістападзе гэтага года было занята 4255,2 тыс. чалавек. Такая статыстыка апублікавана сёння на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка наведаў ДУА "Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат" у час рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў лістападзе склала Br1476,3, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Ордэн Маці 23 снежня ў Палацы Рэспублікі ўручылі 29 жыхаркам Мінскай вобласці. Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароды шматдзетным маці ўручаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.

Мінэканомікі запусціць рэестр адміністрацыйных працэдур у сакавіку 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе эканамічнага ведамства.

Жывое навагодняе дрэва ў чыгуне - выдатная альтэрнатыва зрэзаным хвойникам. І ў гэтым штогод пераконваецца ўсё больш беларусаў, аддаючы перавагу піхтам, хвоям, і пухнатым зялёным ялінкам у кадках і вёдрах.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 22 снежня правёў кансультацыі паміж МЗС з першым намеснікам міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Лэ Юйчэнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Подых набліжэння свята, цеплыні і чараўніцтва працягвае панаваць і падчас дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў сталіцы і вобласці. Навагодняе свята сёння завітала да пацыентаў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Для іх падрыхтавалі гульні, "Шоу вясёлых мыльных бурбалак" і, вядома, карагод з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 20 снежня сустрэўся з кіраўніцтвам егіпецкай кампаніі Sakkal Trading. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Егіпце.

Інфраструктура Мінскага раёна ў найбліжэйшы час папоўніцца спартыўнымі, адукацыйнымі, медыцынскімі і гандлёвымі ўстановамі. Так, ужо ў наступным годзе ў аграгарадку Сеніца пачнецца будаўніцтва школы на 720 месцаў. А ў Заслаўі пачнуць узводзіць паліклініку, а пазней і бальніцу. Сферу аховы здароўя ўзмоцняць і новыя паліклінікі ў такіх пасёлках як Азярцо і Бараўляны. Значна пашырацца магчымасці жыхароў Мінскага раёна і для заняткаў спортам.

Старонка 61 з 157