Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку стварэння і выкарыстання інфармацыйнай сістэмы ў галіне ветэрынарыі, яе ўзаемадзеяння з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 22 красавіка 2021 года нумар 232, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
ААТ "Беларуськалій" пачало асноўны этап праходкі клецявога ствала Дарасінскага рудніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.
Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 91,3 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
XXVII адкрыты абласны фестываль-конкурс "Сымон-музыка" пройдзе ў Стоўбцах 22 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
У Беларусі плануецца нарошчваць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля за кошт прыцягнення прыватных інвестараў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" пры падтрымцы Міністэрства абароны прайшлі рэканструкцыя Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года і спаборніцкае шоу "Танкавы біятлон".
У час рабочага візіту ў Швейцарыю адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-прэзідэнтам Федэральнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час рэспубліканскага суботніка віцэ-прэм'еры і прадстаўнікі апарата Савета Міністраў займаліся пасадкай лесу на тэрыторыі Уздзенскага лясгаса.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-сакавіку бягучага года пабудавалі 12,9 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1,127 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
17 красавіка ў час рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта ўдзельнічалі ў пасадцы лесу на тэрыторыі Лагойскага лясгаса.