Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 26 Красавік 2021 08:54

У Беларусі ствараецца інфармацыйная сістэма ў галіне ветэрынарыі

Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку стварэння і выкарыстання інфармацыйнай сістэмы ў галіне ветэрынарыі, яе ўзаемадзеяння з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 22 красавіка 2021 года нумар 232, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Мэта стварэння гэтай сістэмы - забеспячэнне арганізацыйных, сацыяльна-эканамічных працэсаў, што ствараюць умовы для фарміравання і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, якія патрэбны для дзейнасці ветэрынарнай службы, рэалізацыі інфармацыйных адносін, аптымізацыі і аўтаматызацыі яе работы.

Забяспечваць яе функцыянаванне ўпаўнаважана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Уладальнік і аператар сістэмы - дзяржустанова "Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі".

У якасці карыстальнікаў сістэмы вызначаны дзяржаўная ветэрынарная служба, юр- і фізічныя асобы, у тым ліку ІП, якія з'яўляюцца суб'ектамі адносін у галіне ветэрынарнай дзейнасці, а таксама іншыя дзяржорганы і арганізацыі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, у тым ліку дзяржорганы замежных дзяржаў.

Асноўныя функцыі сістэмы - інфармацыйнае забеспячэнне суб'ектаў адносін у галіне ветэрынарнай дзейнасці, забеспячэнне ўзаемадзеяння з дзяржорганамі замежных дзяржаў у гэтай галіне.

У склад сістэмы ўключаны шэраг дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку рэестры ветэрынарных дакументаў, дазволаў на ўвоз падкантрольных ветэрынарнаму кантролю (нагляду) тавараў, а таксама журналы іх рэгістрацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БелТА

Чытаць 231 разоў