Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости республики

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020-га склаў 101,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі экспарт прадукцыі ў 2020 годзе на 5 працэнтаў у параўнанні з 2019-м, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

Беларусь разлічвае ў 2025 годзе нарасціць экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання да $7 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі плануецца пабудаваць 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ў бягучай пяцігодцы. Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель на падагульняючай калегіі Мінжылкамгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ нумар 40 па пытаннях далейшага рэгулявання аграэкатурызму, дапрацаваны ўрадам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы 21 студзеня 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Анкары 3 лютага адбылася сустрэча пасла Беларусі Віктара Рыбака з міністрам культуры і турызму Турцыі Мехметам Нуры Эрсоем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве Аляксандр Міхневіч сустрэўся з дырэктарам па знешніх сувязях Гандлёва-прамысловай палаты Люксембурга Сіндзі Тэрэба і кіраўніком расійскай дыпламатычнай місіі ў Люксембургу Дзмітрыем Лабанавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім пасольстве ў Бельгіі.

Сувязь 4G у Беларусі даступна 89,4 працэнта насельніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, з 1 лютага павышаюцца на 6,6 працэнта. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 6 ад 22 студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Беларусь і Расія распрацоўваюць канцэпцыю новай саюзнай праграмы ў галіне гідраметэаралогіі, паведаміла вядучы інжынер службы аналітычнай работы і навукі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ганна Бубнова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.