"Мы працуем над регуляторыкай у галіне паляпшэння інвестыцыйнага клімату. На фінішнай прамой унясенне змяненняў у закон аб інвестыцыях і дэкрет нумар 10. У тым ліку спадзяёмся ўкараніць такі механізм, як спецыяльны інвестыцыйны дагавор, па якім можна будзе прадаставіць дадатковыя гарантыі інвестарам, у тым ліку гарантыю дзяржзаказу на частку прадукцыі", - сказаў Юрый Чабатар.
Першы намеснік міністра адзначыў, што прапанаваныя змяненні закрануць і зніжэнне фінансавай нагрузкі ў перыяд рэалізацыі інвестпраекта, у тым ліку па падатках на прыбытак і нерухомую маёмасць. Яшчэ адна прапанова - увядзенне стабілізацыйнай агаворкі, гэта значыць захаванне ўмоў падаткаабкладання на працягу пяці гадоў.
"У бягучым годзе гэтыя механізмы павінны пачаць працаваць. Наша задача - стварыць умовы як мінімум не горшыя, чым у суседзяў", - падкрэсліў Юрый Чабатар.