Удзел у сесіі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева.
Намінацыя падрыхтавана ў 2020-2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з'яўляюцца адной з нацыянальных найбольш адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства атрымаў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Азначэнне "беларуская саломка" набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.