Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 20 Кастрычнік 2022 10:40

У Беларусі ўбралі агародніну з 64 працэнтаў плошчаў

У Беларусі ўбралі агародніну з 63,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,258 млн га, што складае 92,6 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 95,9 працэнта плошчаў (382,7 тыс. га), Віцебскай - 98,8 працэнта (354 тыс. га), Гомельскай - 92 працэнты (368,2 тыс. га), Гродзенскай - 92,6 працэнта (328,3 тыс. га), Мінскай - 89,4 працэнта (481,3 тыс. га), Магілёўскай - 88,4 працэнта (344,5 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,653 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 90,7 тыс. га (33,3 працэнта), намалацілі 645,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 71,1 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 55,1 тыс. га, што складае 59 працэнтаў да плана. Бульбу ўбралі з 23,1 тыс. га плошчаў, або 88,9 працэнта ад запланаванага. Іншая агародніна ўбрана з 4,27 тыс. га плошчаў - гэта 63,5 працэнта ад плана.

Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 772,7 тыс. га, або 80,6 працэнта ад запланаванай плошчы.

Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1,43 млн га, што складае 93,6 працэнта ад плана.

БелТА

Чытаць 121 разоў