У час сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт быў зроблены на падрыхтоўцы ўдзелу Беларусі ў 5-й кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі.
Міжнародная выстаўка імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo пройдзе з 5 па 10 лістапада ў выставачным комплексе, плошча якога складае 1,5 млн кв.м. Тэматычныя раздзелы выстаўкі: высакаякаснае інтэлектуальнае абсталяванне, медыцынскае абсталяванне, гандаль паслугамі, прадукты харчавання, адзенне, аксесуары і спажывецкія тавары, аўтамабілі, павільён для гандлю і інвестыцый, бытавая электроніка і тэхніка.