Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб змогуць атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку наконт афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясення змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў.
Правядзенне такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэта такіх мерапрыемстваў - прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".