У "Белдзяржхарчпраме" адбылася сустрэча з саветнікам па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Узбекістана ў Беларусі Камалідзінам Хасанавым. З боку канцэрна ў мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік старшыні Аляксандр Якаўчыц і начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці Ігар Груцо. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, нарошчванне ўзаемных паставак сыравіны і гатовай прадукцыі ў бягучых знешнегандлёвых умовах, зняцце гандлёвых бар'ераў і іншыя актуальныя пытанні.
Узбекскі бок выказаў зацікаўленасць у набыцці алейна-тлушчавай прадукцыі, цукру, кандытарскіх вырабаў і піваварнага соладу. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні імпарту ў Беларусь сухафруктаў, арэхаў і вінаматэрыялаў.