Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч наведвае Ніжні Ноўгарад.
Дэлегаты сустрэліся з кіраўніком Ніжняга Ноўгарада Юрыем Шалабаевым у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 801-й гадавіны з дня заснавання горада.
Як адзначылі ў прэс-службе, у Ніжнім Ноўгарадзе адкрываюцца новыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і расійскага рэгіёна. Так, напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб заключэнні кантракта паміж ААТ "Белфа" і ГМ "Горад Горкі" на пастаўку штучнага футра, а салігорская "Купалінка" плануе адкрыць фірменны магазін у адным з гандлёвых цэнтраў горада".