Паводле актуальнай інфармацыі, лясы Віцебскай вобласці дазволены для наведвання.
Абмежаванні і забароны захоўваюцца ў 21 раёне Гомельскай вобласці, 20 - Мінскай і ў 17 - Гродзенскай. Абмежаваны да наведвання лесу 11 раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама 1 у Магілёўскай.
Аператыўна прасачыць сітуацыю можна на сайце Мінлясгаса з дапамогай інтэрактыўнай карты. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні.