"Згодна з данымі на раніцу 3 жніўня, намалочана 1944 тыс.т збожжа. Гэта лічба па выніках учарашняга дня, сёння ўборачныя работы прадаўжаюцца ў актыўным рэжыме. Пасля заканчэння бягучага рабочага дня гэта лічба будзе значна вышэйшая", - расказалі ў ведамстве.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 24,4 працэнта запланаванай плошчы. Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 45,4 працэнта плошчы ад плана (157 тыс. га), Віцебскай - 7,81 працэнта (28,3 тыс. га), Гомельскай - 37,9 працэнта (131,3 тыс. га), Гродзенскай - 20,2 працэнта (61,8 тыс. га), Мінскай - 20,5 працэнта (92 тыс. га) і Магілёўскай - 15,6 працэнта (51,8 тыс. га).
Піваварны ячмень убралі з 17,8 тыс. га, што складае 32,7 працэнта ад плана, намалацілі 74,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 41,8 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбралі з 214,7 тыс. га, што складае 69,6 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 530 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 24,7 ц/га. Лён на сельгасугоддзях Беларусі выцераблены на 26,1 тыс. га, што складае 58,9 працэнта ўборачнай плошчы.
Другі ўкос траў праведзены на 746,6 тыс. га (73,1 працэнта ад плана). Нарыхтавана 651 тыс. т сена (68,2 працэнта ад плана), 11 406,1 тыс. т сенажу (84,9 працэнта) і 305,9 тыс. т сіласу (1,60 працэнта). Усяго нарыхтавана 3613,3 тыс.т адзінак травяных кармоў, што складае 37,9 працэнта ад плана.