У прыватнасці, барана БПЦД-4 вытворчасці "Бабруйскаграмаша" прадстаўлена на выстаўцы ADMA-2022 (Харарэ) дылерам AFTRADE DMCC пры падтрымцы лізінгавай кампаніі AFC. "Гэта ўніверсальнае абсталяванне для перадпасяўной падрыхтоўкі. Яго выкарыстанне папярэджвае высыханне зямлі, выраўноўвае яе паверхню, дае магчымасць хутка здрабніць рэшткі раслін, разбіць камякі зямлі, якія засталіся пасля ворыва, і ўзрыхліць глебу", - адзначылі ў ведамстве.
ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца буйнейшым вытворцам сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. Сёння тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін.