Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 01 Чэрвень 2022 11:07

Беларусь і Ніжагародская вобласць зацікаўлены ў актывізацыі супрацоўніцтва

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча дэпутатаў з кіраўніком прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расіі ў Беларусі Андрэем Дудкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе сустрэчы, ініцыяванай расійскім бокам, адбудзецца прэзентацыя зацікаўленасці Ніжагародскай вобласці ў прамой закупцы прадукцыі, тавараў і паслуг у беларускіх вытворцаў і магчымасці прамой пастаўкі прадукцыі прадпрыемстваў Ніжагародскай вобласці.

"Мы з Андрэем Дудкіным працавалі ў мінулым годзе, наведвалі нашы прадпрыемствы. Таму ўзнікла ідэя на пляцоўцы Палаты прадстаўнікоў правесці такое нетрадыцыйнае для заканадаўцаў мерапрыемства, накіраванае на інтэграцыю нашых вытворцаў, непасрэдна на вопыце Ніжагародскай вобласці. Кіраўніцтва палаты падтрымала гэту тэму", - расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Пётр Вабішчэвіч.

Паводле яго слоў, мэта - прапрацаваць пытанні пашырэння эканамічных сувязей. "Сёння мы атрымаем інфармацыю ад кіраўніка прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці аб тым, што хоча мець вобласць ад вытворцаў Рэспублікі Беларусь. У якіх таварах і паслугах яны зацікаўлены, - адзначыў дэпутат. - Другое - мы атрымаем інфармацыю, што могуць прадпрыемствы Ніжагародскай вобласці пастаўляць у нашу краіну. І непасрэдна калегі, якія прадстаўляюць усе рэгіёны нашай краіны, гэту інфармацыю пачуюць. У іх будзе магчымасць задаць пытанні для ўдакладнення па практычнай рэалізацыі хуткіх кантактаў, як звесці нашых вытворцаў, і, працуючы ў акругах, непасрэдна абмеркаваць гэту тэматыку, каб мы літаральна на працягу чэрвеня атрымалі зваротную сувязь і магчымасць вельмі цесна ўзаемадзейнічаць".

"Наша краіна - экспартна арыентаваная. Больш за 65 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. У адносінах да Беларусі і Расіі ўвялі санкцыі. Таму, зразумела, рынак ЕС шмат у чым для нас страчаны. Нам неабходна вырашыць шмат пытанняў па імпартазамяшчэнні. Таму гэта ўнікальны шанц вельмі цесна папрацаваць не толькі з Ніжагародскай вобласцю. Мы будзем пытанні разглядаць шырэй, каб умацаваць нашы эканамічныя сувязі", - дадаў Пётр Вабішчэвіч.

БелТА

Чытаць 208 разоў