Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 24 Май 2022 10:38

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 15 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 15 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

"У большасці раёнаў краіны ўстанавіўся першы клас пажарнай небяспекі. Там, дзе абмежаванні ўводзіліся па прычыне складанай пажаранебяспечнай абстаноўкі, яны адмяняюцца", - расказалі ў прэс-службе.

Больш за ўсё абмежаванні закранулі Гомельскую вобласць, дзе наведванне лясоў абмежавана ў 11 раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежаваны для наведвання 4 раёны. Астатнія рэгіёны знялі абмежаванні на наведванне лясной мясцовасці. У Мінлясгасе таксама паведамілі, што за мінулыя выхадныя ў лясным фондзе не было зафіксавана ні аднаго выпадку пажару.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны - забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.

БелТА

Чытаць 110 разоў