Паводле даных на 17 мая, яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1966,9 тыс. га, што складае 88,5 працэнта ад плана. У Віцебскай вобласці засеяна 91,6 працэнта плошчаў, у Гомельскай - 76,8 працэнта, Гродзенскай - 96,1 працэнта, Мінскай - 92,2 працэнта, Магілёўскай - 72,9 працэнта. У Брэсцкай вобласці сяўба ўжо завершана.
Сяўба грэчкі выканана на плошчы 13,9 тыс. га, або 41,9 працэнта плана, проса - на 3,97 тыс. га, або 41,8 працэнта. Лён пасеялі на 44,7 тыс. га, або 99,5 працэнта плошчаў, цукровыя буракі - на 93,7 тыс. га, або 95,1 працэнта, аднагадовыя травы - на 166,5 тыс. га, або 62,5 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на 4,55 тыс. га, гэта 73,4 працэнта плана, бульбу - на 21,1 тыс. га, што складае 102,2 працэнта. Кукуруза пасеяна на плошчы 852,8 тыс. га, або 80,1 працэнта.
Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 2110, 2 тыс. га (95 працэнтаў плана). Гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.