Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка і міністр энергетыкі і водных рэсурсаў Рэспублікі Таджыкістан Далер Джума, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў энергетычнай сферы, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у галіне энергетыкі.
БелТА